Інспектары ДАІ расказалі дзецям правілы паводзін на дарозе

19 декабря 2017

Спецыяльны падарунак да навагодніх свят падрыхтавалі і інспектары ДАІ. Выхаванцам сацыяльна-педагагічнага цэнтра Маскоўскага раёна сталіцы казачныя чараўнікі расказалі правілы паводзін на дарозе, пры пераходзе вуліцы і нагадалі пра галоўны аксесуар пешахода - флікер. Пасля падарожжа выхаванцаў чакалі салодкія падарункі.

А праз тыдзень супрацоўнікі ДАІ распачнуць акцыю "Бяспечныя канікулы". Зімовы адпачынак для дзяцей будзе самым працяглым - 14 дзён.