Інспектары ДАІ нагадваюць вадзіцелям правілы бяспекі на дарозе ў зімовы перыяд

27 ноября 2018

Умовы надвор'я ўскладняюць сітуацыю на дарогах. На асобных участках захоўваецца галалёдзіца, асабліва, калі выпадае снег. Вадзіцелям неабходна быць пільнымі, прытрымлівацца дыстанцыі і не парушаць хуткасны рэжым. ДАІ ўзмацніла кантроль на дарогах, акрамя прафілактычных рэйдаў, арганізаваны сустрэчы ў калектывах і арганізацыях, асабліва аўтатранспартных. Інспектары нагадваюць вадзіцелям правілы бяспекі на дарозе ў зімовы перыяд. Вадзіцелям пры неабходнасці зрабіць тэрміновы прыпынак і выйсці з аўто, асабліва на трасе, неабходна апранаць камізэльку павышанай бачнасці.