Інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч правёў прыём грамадзян у Полацку

15 августа 2019
Мясцовая ўлада павінна комплексна і аператыўна рэагаваць на праблемныя пытанні людзей - аб гэтым гаварыў памочнік Прэзідэнта, інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч на прыёме грамадзян у Полацку. На асабістую сустрэчу запісаліся жыхары самога райцэнтра, а таксама сельскіх населеных пунктаў. Частка зваротаў - калектыўныя. Напрыклад, жыхары гарадскога пасёлка Ветрына і Фарынава просяць добраўпарадкаваць тратуары і адрамантаваць дарожнае палатно.

Для Анатоля Ліневіча гэты прыём грамадзян – першы на пасадзе памочніка Прэзідэнта. Усе пытанні ўзятыя на кантроль.