Інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч правёў прыём грамадзян у Гарадку

29 октября 2019

Нараканні на працу службаў ЖКГ часцей за іншыя гучалі сёння падчас асабістага прыёму грамадзян памочнікам Прэзідэнта - інспектарам па Віцебскай вобласці Анатолем Ліневічам у Гарадку. Іх пераважная большасць, з пачатку года такіх зваротаў у райвыканкам паступіла амаль 100 з 228. Так, пенсіянерка Валянціна Сысоева распавяла, што падчас работ па высяканні дрэў на цывільных могілках рабочыя пашкодзілі надмагільны помнік. Мясцовыя службы абяцалі паправіць яго, хоць і сцвярджаюць, што іх віны тут няма. Гучалі нараканні на стан у рэгіёне арэнднага жылля. Ёсць праблемы і з выплатай заработнай платы.

Падчас прыёму грамадзян працавала прамая тэлефонная лінія. Такім чынам магчымасць распавесці пра свае праблемы атрымалі і жыхары аддаленых вёсак.