Іншаземцам пакажуць не толькі Мінск спартыўны, але і Мінск гістарычны

6 мая 2014

Іншаземцам пакажуць не толькі Мінск спартыўны, але і Мінск гістарычны. Да сусветнага першынства па хакеі галоўны тураператар склаў праграму для гасцей сталіцы. Так, увазе турыстаў прапануюць некалькі экскурсій на рускай і англійскай мовах.



Новыя маршруты вывучыла і наш карэспандэнт Святлана Чарнова.


Гэты камфортны двухпавярховы аўтобус пакуль адпачывае, але ўжо праз тры дні менавіта з яго салона госці чэмпіянату свету па хакеі ўбачаць беларускую сталіцу і даведаюцца пра самыя яркія старонкі гісторыі горада.



Не выключана, што менавіта на гэтым аўтобусе ў тур як мінімум па Мінску, а можа і па Беларусі адправіцца і Сяргей Гарбачоў. З Масквы, гаворыць, прыехаў літаральна на днях, але ўжо паспеў адчуць нашу гасціннасць.



З асаблівай, гасціннай атмасферы беларускай сталіцы пачалі гутарку з намі і турысты з Санкт-Пецярбурга.



Плануюць убачыць госці, як высветлілася, не толькі спартыўны Мінск, але і па магчымасці культурна-гістарычную Беларусь.



І такая магчымасць у кожнага турыста ўжо ёсць: пра спецыяльныя экскурсійныя праграмы загадзя паклапаціўся галоўны тураператар сусветнага хакейнага форуму.


Алена Брок, намеснік дырэктара цэнтра па турызме ДУ Цэнтркурорт: Распрацавана дзевяць экскурсій на рускай і англійскай мовах. Гэта найбольш запатрабаваныя экскурсіі: аглядная па Мінску, пешаходная, у Нясвіж, Мір, Дудуткі, Азярцо і астатнія. Экскурсіі будуць праводзіцца штодня, па 2-6 на дзень.



Кошт экскурсій па-еўрапейскіх мерках сімвалічны: ад 8 еўра. Прычым колькасць турыстаў у групе значэння не мае,


галоўнае, каб было жаданне, а значыць адправіцца ў падарожжа рэальна нават па індывідуальнай праграме.



Заказаць экскурсію іншаземцам будзе няцяжка: тут ім таксама дапамогуць валанцёры - раскажуць, як звязацца з гідам і адкуль адпраўляецца група. Акрамя гэтага, у кожным гасцінічным нумары будуць знаходзіцца спецыяльныя буклеты з поўным спісам і апісаннем турыстычных праграм.