Замежныя турысты з 25.04 па 31.05 вызваляюцца ад платы за праезд па дарогах Беларусі

25 апреля 2014

З сённяшняга дня і да заканчэння чэмпіянату свету замежныя турысты вызваляюцца ад платы за праезд па дарогах нашай краіны. Гэта датычыцца аўтамабіляў, зарэгістраваных за межамі Мытнага саюза, і з максімальнай масай не больш чым тры з паловай тоны. Уладальнікі астатніх аўтамабіляў будуць аплачваць праезд у стандартным рэжыме.