Замежныя балельшчыкі працягваюць прыбываць у Беларусь на II Еўрапейскія гульні

14 июня 2019

Толькі ў Гродзенскай вобласці мяжу перасеклі ўжо больш за сотню турыстаў. У сувязі з гэтым у міжнародных пунктах пропуску кругласутачна дзяжураць валанцёры. Супрацоўнікі мытні і пагранічнай службы працуюць ва ўзмоцненым рэжыме. Для балельшчыкаў арганізаваны максімальна камфортныя ўмовы афармлення дакументаў. Выдзелены спецыяльныя аўтамабільныя каналы, а час праходжання пагранічнага кантролю не перавышае пяці хвілін.

У міжнародных пунктах пропуску наплыў турыстаў чакаюць непасрэдна перад адкрыццём спаборніцтваў. Працаваць жа ва ўзмоцненым рэжыме супрацоўнікі мытні і пагранічнай службы плануюць да 10 ліпеня.