Інавацыі ад камунальнікаў дазволяць забыць пра сезон адключэння гарачай вады

10 июля 2013

Сёлета ўжо каля сотні дамоў сталіцы маюць такую магчымасць дзякуючы рэзервовым сістэмам водазабеспячэння. Пра водныя эксперыменты даведаліся нашы карэспандэнты.


Расказвае Андрэй Козел: Прыняць ванну, памыць посуд і рэчы... Электрачайнік у гэтай кватэры за апошнія 11 дзён амаль што не выключаецца. Камунальнікі абяцаюць ужо хутка даць гарачую ваду, а ў гаспадыні ўжо хутка здадуць нервы. Прызвычаіцца да спартанскіх умоў Настасся не можа да гэтага часу.


Падчас гідраўлічных выпрабаванняў ціск у трубаправодах павышаецца аж да 20 атмасфер. Гэта і ёсць галоўная прычына, з якой адключаюць жыхароў ад сістэмы: кватэрнае абсталяванне на такі ціск не разлічана.


Каб падрыхтаваць цепласетку да 30 жніўня, трэба як мага хутчэй вызначыць пашкоджаныя ўчасткі і выправіць максімальную колькасць дэфектаў. У некаторых выпадках трэба разбураць асфальт, капаць і нанова класці тратуарную плітку. Таму працы ў мінскіх камунальнікаў на два тыдні больш чым дастаткова.


Працаўнікі Мінсккамунцепласеткі знайшлі спосаб, як пазбегнуць адключэння гарачай вады. Невялічкія кацельні ў перыяд адключэння асноўнай сістэмы возьмуць забеспячэнне квартала на сябе. Такія рэзервовыя сістэмы ўжо абслугоўваюць 93 дамы ў раёне вуліц Валадажскага і Панамарова. Дарэчы, на 13 аб'ектах гарачая вада адсутнічала ўсяго каля 5 часоў.


Распаўсюджваць новыя тэхналогіі плануюць і ў іншых раёнах Мінска. Трэба толькі рэканструяваць старыя кацельныя, перакласці трубаправоды і замяніць сеткі. Аднак аб'екты, далучаныя да цэнтралізаванага цеплазабеспячэння Мінскэнерга, такой магчымасці мець не будуць, пакуль прадпрыемства не пройдзе рэканструкцыю і не зменіць старое абсталяванне.








Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя