Інклюзіўны праект фермерскай гаспадаркі - яркі прыклад супрацоўніцтва бізнесу і дзяржавы

18 октября 2018

Інклюзіўных праектаў у Беларусі стане больш. Першасная арганізацыя Беларускага саюза жанчын вывучыла вопыт аграсядзібы ў Смалявічах, дзе бясплатна праводзяць рэабілітацыю для дзяцей-інвалідаў. Іпатэрапію, гэта значыць лячэнне верхавой яздой, тут атрымліваюць выхаванцы раённага Цэнтра карэкцыйна-развівальнага навучання. Ініцыятыву падтрымала і грамадскае аб'яднанне жанчын.

Вольга Петрашова, старшыня першаснай арганізацыі Беларускага саюза жанчын: "Такіх праектаў сёння няшмат. Гэта адзін з прыкладаў, дзе кіраўнік гэтай гаспадаркі на бязвыплатнай аснове праводзіць рэабілітацыю дзяцей. І ў нашай краіне такая фермерская гаспадарка не адна. І мы сёння ўпэўненыя, што нам атрымаецца такі вопыт працы распаўсюдзіць, тым больш што знаходзім падтрымку ў такіх прыватных прадпрымальнікаў. І такія праекты ў нашай краіне будуць толькі пашырацца".

Інклюзіўны праект фермерскай гаспадаркі - яркі прыклад супрацоўніцтва бізнесу і дзяржавы. У перспектыве тут маюць намер развіваць трэнінгі асабістага росту, псіхатэрапію і тымбілдынгі для калектываў - усё гэта з выкарыстаннем канёў.