Інклюзіўны фестываль "Жыццём жыць" аб'яднаў каля 200 дзяцей з асаблівасцямі развіцця

1 июня 2021

Міжнародны дзень дзяцей сёння адзначаюць ва ўсім свеце. Беларусь не выключэнне. Абарона правоў і інтарэсаў дзяцей, ахова мацярынства і дзяцінства ў прыярытэтах дзяржаўнай палітыкі. Па ўсёй краіне сёння пракацілася хваля дзіцячых усмешак, якія зарадзілі і дарослых. Падарункі, сюрпрызы, конкурсы і канцэрты. Асаблівая ўвага тым, хто ў ёй мае патрэбу. Рэпартаж Кацярыны Ціхаміравай (відэа).