Ініцыятывы Беларусі на пляцоўцы ААН іграюць важную ролю

26 октября 2015

Такое меркаванне сёння выказала памочнік Генеральнага сакратара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Джыхан Султанаглу падчас сустрэчы з прэм'ер-міністрам нашай краіны Андрэем Кабяковым. Супрацоўніцтва Беларусі і ААН працягваецца шмат дзесяцігоддзяў і ўвесь гэты час прыводзіць да добрых вынікаў - прадстаўнік міжнароднай арганізацыі выказала ўпэўненасць, што ў нашай краіне будуць дасягнутыя мэты ўстойлівага развіцця, важныя для ўсяго свету.

Акрамя таго, на сустрэчы абмеркавалі і перспектывы міжнароднага кансультатыўна-тэхнічнага садзейнічання Беларусі па лініі ПРААН. Прэм'ер-міністр нашай краіны адзначыў высокую ролю Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у рашэнні ключавых пытанняў сучаснасці ў глабальным маштабе.