Ініцыятыўныя групы працягваюць працу з выбаршчыкамі

19 сентября 2019

Парламенцкая кампанія ў Беларусі становіцца ўсё больш актыўнай. Працягваецца збор подпісаў за прэтэндэнтаў на ўдзел у выбарах.

Зараз ідзе праца ініцыятыўных груп на вуліцах у форме пікетаў і шляхам пакватэрнага абходу выбаршчыкаў. У цэлым створаны 5871 участак для галасавання. З іх 46  за мяжой. Прагаласаваць за кандыдата можна будзе ў воінскіх часцях, бальніцах і санаторыях. Выбаркамы будуць створаны 2 кастрычніка, пасля гэтага пачнецца праца са спісамі выбаршчыкаў. 

У рэгіёнах перадвыбарная барацьба таксама стала больш актыўнай. Ініцыятыўныя групы імкнуцца падабраць самы ўдалы час для пікетаў. Звычайна гэта перыяд з 16 да 18 гадзін, калі большасць людзей вяртаецца з працы дахаты.

Самыя папулярныя пункты - ля гандлёвых цэнтраў і магазінаў. Пры правільнай арганізацыі пікета - наяўнасці стэнда, флага і зацікаўленых валанцёраў -  за паўгадзіны можна сабраць некалькі подпісаў. 

Аляксандр Данчанка, вылучаецца кандыдатам у дэпутаты: "Ініцыятыўная група выйшла на збор подпісаў пасля таго, як камісіяй была рэгістравана згодна з патрабаваннямі заканадаўства. І працуем па зборы подпісаў на маю карысць. Тут усталявалі стол, крэслы для зручнасці працы. Стаіць наш флаг Беларускай асацыяцыі ветэранаў вайны ў Афганістане. Стаіць мой стэнд з кароткай біяграфіяй - тое, што неабходна выбаршчыкам".