Так, да ўжо існуючых пяці велапарковак дадалі яшчэ дзве. Але ўжо не металічныя, а драўляныя. Такі экапаркінг для двухколавага транспарту ўдала ўпісваецца ў прыродны ландшафт лесапаркавай зоны. Работнікі Зелянбуда прыстасавалі ствалы дрэў пад велапаркоўку для зручнасці наведвальнікаў. Сёння экасцежка працягласцю амаль 800 метраў аднолькава папулярная як у пешаходаў, так і ў велааматараў.
У планах падаўжэнне экасцежкі да Мінскай кальцавой дарогі. На схілах з'явяцца спартыўна-гульнявыя комплексы і іншыя аб'екты турыстычнай інфраструктуры.
Інфраструктура экасцежкі ў Заводскім раёне пашыраецца
28 сентября 2020













