У пошуках міру ва Украіне карыстальнікі сацсетак спыніліся на ўзаемнай нянавісці ў каментарыях і распаўсюджванні фэйкаў. Чарговы з такіх аспрэчылі ў Міністэрстве замежных спраў. У інтэрнэце актыўна прасоўвалі інфармацыю аб тым, што ў італьянскай Балонні 11 выхадцаў з Украіны напалі на двух беларускіх дальнабойшчыкаў. Аднаго, "нібыта" нават зарэзалі, а другога збілі да смерці. У знешнепалітычным ведамстве Беларусі запэўнілі: "Гэта паведамленне - фэйк. Паліцыя праверыла. Ні ў Балонні, ні ў рэгіёне ў цэлым не зафіксаваны выпадкі гібелі беларусаў учора-сёння".
Інфармацыю аб забойстве беларускіх дальнабойшчыкаў у Балонні аспрэчылі ў МЗС
2 марта 2022













