Інфармацыйныя тэхналогіі для медустаноў

22 января 2015

Электронныя чэргі, рэцэпты і бальнічныя карткі. Сталічныя медустановы актыўна выкарыстоўваюць новыя інфармацыйныя тэхналогіі. Да канца года яны павінны з’явіцца ва ўсіх паліклініках, бальніцах і аптэках. Як працуе гэта сістэма? Даведалася Антаніна Станкевіч.

Сталічная паліклініка нумар 39 знаходзіцца ў адным з самых густанаселеных мікрараёнаў горада – Брылевічах. Але каля акенца рэгістратуры падазрона малалюдна – літаральна 2-3 чалавекі. Загадчык медустановы Вольга Есманчык тлумачыць – зараз заказаць талон можна чатырма рознымі спосабамі. Неабавязкова ствараць кіламетровыя чэргі ў рэгістратуру.

Такія электронныя чэргі цалкам здымаюць праблемы кшталту “вас тут не было” і “мне толькі запытацца”. Дарэчы, разумнае праграмнае забеспячэнне нават прадугледжвае некалькі варыянтаў. Напрыклад, для тых, хто мае права на візіт да спецыяліста першым – ветэраны, цяжарныя жанчыны ці шматдзетныя сем’і.

Зараз такія электронныя чэргі есць толькі ў 39 паліклініцы. Але да канца гэтага года ў горадзе закупяць яшчэ 80 такіх тэрміналаў – гэтай колькасці хопіць, каб аснасціць не толькі паліклінікі, але і траўмапункты.

Сістэму электронных чэргаў ужо ацанілі мясцовыя жыхары. Па-першае, зручна, а па-другое, сістэма талончыкаў з нумарам выключае ўсе магчымыя спрэчкі. Разабрацца з абсталяваннем проста нават для пажылых людзей.

Прыярытэтны кірунак для сталічнай сістэмы аховы здароўя – яшчэ і увод электронных рэцэптаў і картак. Гэта дапаможа знізіць колькасць візітаў ў паліклінікі.