Інфармацыйны і псіхалагічны ціск падчас каляровых рэвалюцый разбяруць аўтары праекта "У рэжыме праўды"
12 января 2022
"Мірны пратэст. Узурпацыя ўлады. Карнікі". Словы, як з-пад капіркі ляцяць сёння ад канапавых экспертаў у бок Казахстана і выклікаюць дэжавю ў шматлікіх беларусаў. Ціск інфармацыйны і псіхалагічны падчас каляровых рэвалюцый разбяруць сёння аўтары праекта "У рэжыме праўды". Што служыць палівам для мецяжу? Да чаго прыводзіць бесхрыбетнасць улады і чаму лепш вучыцца на чужых памылках? Глядзіце сёння пасля "Панарамы".













