Інфармацыйная будучыня беларусаў

22 апреля 2014

Інфармацыйную будучыню беларусаў сёння можна не толькі ўбачыць, але і літаральна акунуцца ў яе на форуме TIBO. Сёлета выстава інавацый у IT-сферы сабрала рэкордную колькасць удзельнікаў. На пляцоўцы ў Футбольным манежы размясціліся адразу дзве найбуйнейшыя экспазіцыі. Побач з гаджэтамі і праектамі - форум СМІ ў Беларусі.
У прэзентацыі стэнда галоўнага медыяхолдынга краіны - лепшыя праекты 2014 года і спадарожнікавы тэлеканал Беларусь 24. Тут жа, на выставе СМІ, пройдуць і некалькі дзясяткаў семінараў для журналістаў.