Інфармацыйная бяспека ў сучасным свеце - асноўная тэма выставы "СМІ ў Беларусі"

3 мая 2017

Маштабны форум адкрываецца ў гэтыя хвіліны ў Белэкспа. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам, гасцям і арганізатарам выставы.

"Гэтая маштабная падзея мае ў нашай краіне вялікі грамадскі рэзананс. Штогадовая дэманстрацыя магчымасцяў нацыянальных сродкаў масавай інфармацыі пераканаўча сведчыць пра іх значны патэнцыял", - гаворыцца ў прывітанні.

"Упэўнены, што правядзенне дыскусій, круглых сталоў, майстар-класаў вядучых журналістаў паслужыць павышэнню прафесійнага майстэрства і далейшаму развіццю дзелавых і творчых кантактаў у сферы сродкаў масавай інфармацыі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.