Ад складання элементарных алгарытмаў да праграмавання робатаў. У школах і гімназіях Мінскай вобласці асаблівая ўвага адораным юным інжынерам. Кірунак STEM дапамагае развіваць IT-здольнасці дзяцей з першага класа.
Так, у 4-й школе Стоўбцаў у робалабараторыі два разы на тыдзень займаюцца дзеці малодшага і старэйшага ўзросту. Вучні паглыблена вывучаюць інфарматыку. Праектаванне разумных машын развівае логіку і дапамагае лепш засвойваць дакладныя навукі.
Прататыпы спецмашын з канструктара школьнікі часта збіраюць на хуткасць - сваё майстэрства ў робататэхніцы дэманструюць на алімпіядах. Так, ужо гэтай вясной юныя інжынеры возьмуць удзел у IT-конкурсе ў Мінску.













