Індывідуальны падыход і вырашэнне праблем

20 февраля 2017

У Гомелі асабісты прыём грамадзян па пытаннях рэалізацыі Дэкрэта № 3 правёў старшыня гарвыканкама.

Сярод тых, хто прыйшоў з пытаннямі, былі і маладыя людзі, і пенсіянеры. Цяжкая хвароба, працяглыя пошукі працы - у асноўным па дапамогу звяртаюцца тыя, хто па аб'ектыўных прычынах не мог у 2015 годзе ўдзельнічаць у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў. Разам са старшынёй Гомельскага гарвыканкама на прыёме прысутнічалі юрысты, медыкі і фінансісты, а таксама старшыня рабочай групы па разглядзе заяў грамадзян па вызваленні іх ад выплаты збору. Большасць праблем вырашылася падчас прыёму.

У Гомельскай вобласці ад выплаты збору на фінансаванне дзяржвыдаткаў у 2015 годзе вызваленыя ўжо больш за 14 тысяч чалавек.