Independent уключыла Мінск у спіс гарадоў, абавязковых да наведвання ў 2019 годзе

6 января 2019

Раство, як і хакейны турнір, заўсёды прыцягвае мноства гасцей не толькі з іншых гарадоў, але і краін. Мы, беларусы, заўсёды рады новым знаёмствам і турыстам. І, здаецца, што сёлета іх будзе яшчэ больш.

Аўтарытэтнае брытанскае выданне Independent уключыла Мінск у спіс гарадоў, абавязковых да наведвання ў 2019 годзе. Кампанія ў нашай сталіцы больш чым вялікая: Рым, Венецыя, Сараева, Брысталь і нават парыжскі "Дыснэйлэнд".

Журналісты выдання адзначылі адразу некалькі асаблівасцяў. Так, аўтары пішуць, што ў Мінск варта прыехаць напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў, каб азнаёміцца з гістарычным цэнтрам, прыгожымі вулачкамі і моднымі кавярнямі.

Укладальнікаў таксама парадавала чысціня, бяспека горада, прыязнасць мінчан і бязвізавы рэжым для замежнікаў. Словам, сардэчна запрашаем у Беларусь!