Ілюмінацыя Белтэлерадыёкампаніі падтрымлівае святочную атмасферу

30 декабря 2019
У гэтыя пераднавагоднія і калядныя дні ўся краіна заззяла святочнымі агнямі! Ёлкі і светлавыя кампазіцыі, вітрыны магазінаў і праекцыі на будынках, гірлянды на галоўных праспектах і вуліцах у спальных раёнах. Падтрымлівае атмасферу і Белтэлерадыёкампанія. Апроч святочных эфіраў будынак на Макаёнка, 9 упрыгожыў урбаністычны краявід новым архітэктурным падсвятленнем. Карпусы медыяхолдынга абсыпаныя сучаснымі святлодыёднымі прыборамі. Дарэчы, усе яны беларускай вытворчасці. Каля 250 пражэктараў розных серый ствараюць бела-блакітнае светлавое афармленне. Яно можа працаваць як па зададзеным сцэнарыі ў аўтаматычным рэжыме, так і пры ручным кіраванні.