Абраз з мошчамі ігумена Сергія Раданежскага прыбыў у Мінск

21 июля 2014

Адна з найболей ушанаваных праваслаўных святынь - абраз з мошчамі прападобнага ігумена Сергія Раданежскага прыбыў у Мінск. У Свята-Духавым кафедральным саборы яго сустракалі тысячы вернікаў на чале з кіраўніком Беларускай Праваслаўнай Царквы Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Паўлам.


Рэпартаж - Наталлі Бардзілоўскай.


У Сергія Раданежскага, які благаславіў рускіх воінаў на перамогу ў Кулікоўскай бітве, моляць аб захаванні Айчыны. Святому, які ў свой час адмовіўся ад сану мітрапаліта, спавядаюцца ў гордасці. Да прападобнага, якому ў дзяцінстве цяжка давалася вучэнне, па дапамогу звяртаюцца школьнікі і студэнты. Тысячы беларускіх вернікаў прыйшлі пакланіцца абразу і мошчам святога Сергія.


У Свята-Духаў кафедральны сабор Мінска святыня прыбыла з духоўнай Радзімы Сергія Раданежскага - з Троіца-Сергіевай лаўры. Разам з абразом і часцінкамі мошчаў - гэты культурна-асветніцкі цэнтр і месца праваслаўных манаства і паломніцтва перадае Беларусі сваё прывітанне і стагоддзямі намоленую энергетыку. Больш за 6 стагоддзяў назад лаўру і заснаваў 28-гадовы ў свецкім жыцці - Варфаламей, пасля пострыгу - Сергій з падмаскоўнага сяла Раданеж.


Каля 700 храмаў і капліц, у тым ліку і беларускіх, названыя ў гонар Сергія Раданежскага. Воблік святога пустэльніка - у кожным царкоўным іканастасе. Праслаўлены, як бацька рускага манаства - яго выхаванцамі адкрыта больш за сотню манастыроў. І, як цудатворац, якому свае просьбы і малітвы зараз прывезлі вернікі і з розных куткоў Беларусі.


У Мінску сучасны спіс старажытнага арыгінальнага абраза, які невыязны і захоўваецца ў Троіца-Сергіевай лаўры. У вобраз ўсталяваная часцінка сапраўдных мошчоў прападобнага.


У сталіцы святыня прабудзе да 25 ліпеня. Пасля - Віцебск, Полацк. Духоўны ваяж па Беларусі праходзіць пад знакам 700-годдзя з дня нараджэння Сергія Раданежскага.