ІІ З’езд навукоўцаў стартуе ў Мінску. Прамое ўключэнне нашых журналістаў

12 декабря 2017

Гэтымі хвілінамі ў Мінску стартуе ІІ З'езд навукоўцаў. Першая маштабная за апошнія 10 гадоў сустрэча пачынаецца з працы па секцыях.

На адной з пляцовак знаходзіцца наша здымачная група (прамое ўключэнне).

Як раз зараз, апоўдні, прыступаюць да працы ўсе тэматычныя пляцоўкі форуму. У розных пунктах сталіцы. Гэта дзевяць секцый, і кожная з іх прысвечана асобнаму кірунку - ад біятэхналогій, медыцыны да інавацый у земляробстве, сельскай гаспадарцы. Такі фармат першага дня з'езда - разасяродзіць навукоўцаў, экспертаў, прадстаўнікоў ВНУ, прамыслоўцаў па секцыях, згодна з навуковым профілем. Іх задача сёння - абмеркаваць, чым навука дыхае, у чым мае патрэбу, як забяспечыць распрацоўкам эфектыўнасць, каб шлях ад тэорыі да практыкі, да ўкаранення быў максімальна кароткім.

Але акрамя дыялогу, сёння за кожнай пляцоўкай яшчэ і тэматычная выстава.

Дарэчы, стварэнне новых лекаў ад тых хвароб, якія пакуль лічаць невылечнымі, закладзена ў праект стратэгіі развіцця беларускай навукі. Дакумент, а ён вызначыць развіццё да 2040 года, павінен стаць вынікам двухдзённай сумеснай працы навукоўцаў з усёй краіны.

Мы працягваем сваю працу на пляцоўках з'езда. Больш навін з форуму ў наступных выпусках!