II Еўрапейскія гульні пакінулі яскравы след на вуліцах горада

6 августа 2019

II Еўрапейскія гульні пакінулі яскравы след не толькі ва ўспамінах мінчан, але і на вуліцах горада. Пры гэтым адчуць эфект абнаўлення можа кожны. Транспартны парк Мінска папоўнілі 300 аўтобусаў і 60 электробусаў, а студэнцкая вёска ў мікрараёне Малінаўка ператварылася ў трохзоркавы гасцінічны комплекс.

На тэрыторыі студэнцкай вёскі цалкам абнавілі стадыён і адкрылі пляцоўкі для варкаўта і вулічнага баскетбола. А вось велізарная сталовая, якую пабудавалі для спартсменаў, паступова ператвараецца ў гульнявыя, трэнажорныя і харэаграфічныя залы. Пачаўся дэмантаж кухоннага абсталявання.