Гульнятэка канструявання для дзяцей і іх бацькоў праходзіць ў Мінску

18 октября 2014
Майстар-клас пад назвай Кубіста можна наведаць у адным з тайм-кафэ ў цэнтры сталіцы. Канструктар савецкіх часоў, цацкі на радыёкіраванні, наборы для дзяцей да двух гадоў - занятак тут можна знайсці на любы густ. Таксама прапанаваны велізарны набор цацачнай чыгункі.
Гэта не апошняя такая гульнятэка, абяцаюць арганізатары. Наведаць Кубісту можна і заўтра. Уваход на майстар-клас для дзяцей да двух гадоў бясплатны.