Гульня генералаў ці сёгі

10 октября 2016

Старажытная разнавіднасць японскіх шахмат набірае папаулярнасць у сталіцы. Выхаванцы Мінскага шахматнага клуба перамаглі ў сусветным першынстве і сталі аднымі з лепшых у еўрапейскім чэмпіянаце па сёгі. У чым папулярнасць японскай настольнай гульні, даведалася Наталля Кузьміцкая.

20 фігур 8 найменняў, якія адрозніваюцца сваёй каштоўнасцю, сілай, малюнкам хадоў і, зразумела, назвай з іерогліфаў. Сёгі ў перакладзе з японскага - гульня генералаў, у якой заўсёды, у адрозненне ад класічных шахмат, будзе пераможца.

Адна з найстарэйшых настольных інтэлектуальных гульняў у Беларусі з’явілася літаральна 14 гадоў таму дзякуючы Сяргею Лысенку, які яшчэ ў студэнцтве пачаў збіраць добраахвотнікаў за адмысловымі шахматнымі дошкамі і фігуркамі. Сёння ў яго дзясяткі паслядоўнікаў і выхаванцаў, якія ў майстэрстве ўжо нават перасягнулі свайго настаўніка.

Сярод іх і 15-гадовы Максім Шапараў. Калісьці ён прыйшоў запісвацца зусім у іншую секцыю, аднак сёння ўжо змяніў чарговы дан - разрад у класічных шахматах.

Навука, спорт і мастацтва адначасова. Шахматы - гульня, якая вучыць думаць і разважаць, развівае логіку і мысленне. Поспех у ёй не залежыць ад узросту і ўзроўню адукацыі.

Выхаванцы не толькі сярод дзяцей, але і дарослых.

Часам такія спаборніцтвы атрымліваюцца сапраўды сямейнымі. Алег Швадронаў жартуе, раней марнаваў час у калідоры, чакаў дачку, а сёння разам з ёй рыхтуецца да шахматных баталій.

І ўжо зімой лепшыя гульцы паспаборнічаюць за чэмпіёнскі тытул і пуцёўку на міжнародны турнір па сёгі на радзіму шахмат, у Японію, які адбудзецца ў 2017 годзе.