Ігар Сергеенка ўручыў дзяржузнагароды - заслужанага прызнання ўдастоены прадстаўнікі розных сфер эканомікі Беларусі

28 декабря 2021
Беларусы ў 2022 год уступаюць з аптымізмам і ўпэўненасцю ў заўтрашнім дні: тэмп росту прамысловай вытворчасці самы высокі за апошнія 10 гадоў. Расце экспарт сельгаспрадукцыі, развіваюцца інавацыі, адкрываюцца новыя сацыяльныя аб'екты. Пра гэта падчас цырымоніі ўзнагароджання прадстаўнікоў розных сфер эканомікі расказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. Ігар Сергеенка падкрэсліў, што ўсё гэта - вынік працы надзейных і адданых роднай зямлі людзей. Сёння ім уручаны дзяржаўныя ўзнагароды. Заслужанага прызнання ўдастоены прадстаўнікі розных рэгіёнаў Беларусі.

Сорак пяць чалавек узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі", восем атрымалі ордэн Францыска Скарыны, таксама ўручаны і чатыры Падзякі Прэзідэнта.