Ігар Сергеенка правядзе асабісты прыём грамадзян і сустрэчу з працоўнымі калектывамі чыгуначнікаў Асіповіцкага раёна

24 марта 2021
Адміністрацыя Прэзідэнта Беларусі працягвае праводзіць асабістыя прыёмы грамадзян, а таксама сустрэчы з працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў. Такая форма зносін дазваляе выявіць актуальныя праблемы, што патрабуюць аператыўнага рашэння. 

Сёння, 24 сакавіка, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка правядзе сустрэчу з прадстаўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый чыгуначнай галіны Асіповіцкага раёна, а таксама асабісты прыём грамадзян.

25 марта  памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк 25 сакавіка выслухае пытанні і звароты грамадзян у Магілёўскім абласным савеце ветэранаў вайны і працы.

26 марта ў Наваполацкім райвыканкаме асабісты прыём грамадзян правядзе памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч.