Ігар Сергеенка: БРСМ - гэта сур'ёзная кіраўніцкая школа

29 января 2020

У Беларускім рэспубліканскім саюзе моладзі падвялі вынікі мінулага года

У працы пленума прынялі ўдзел  актывісты, маладыя дэпутаты, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. Ігар Сергеенка адзначыў: БРСМ - гэта сур'ёзная кіраўніцкая школа. Сёння неабходна надаць яшчэ больш сур'ёзную ўвагу падрыхтоўцы і навучанню кадраў, бо гэта рэзерв у тым ліку і для выканаўчай улады. 
У 2019  беларуская моладзь прымала актыўны ўдзел у II Еўрапейскіх гульнях, у перапісе насельніцтва, парламенцкіх выбарах і мерапрыемствах, прысвечаных 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.