Ігар Алоўнікаў адзначае 60-гадовы юбілей

5 ноября 2014

60-гадовы юбілей сёння адзначае народны артыст Беларусі, прафесар Беларускай акадэміі музыкі Ігар Алоўнікаў. Ён вядомы як выдатны музыкант і кампазітар. Яго бліскучыя інтэрпрэтацыі сусветна вядомых твораў не раз выклікалі захапленне знатакоў фартэпіяннага мастацтва па ўсім свеце. Сярод вучняў Ігара Алоўнікава - лаўрэаты і дыпламанты міжнародных конкурсаў. З юбілеем народнага артыста Беларусі павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя