Ігар Луцкі: Галоўная задача - забеспячэнне інфармацыйнага суверэнітэту Беларусі

26 февраля 2021

Забяспечыць інфармацыйную бяспеку і інфармацыйны суверэнітэт нашай дзяржавы - гэта ўжо галоўная задача перад профільнымі ведамствамі краіны. Такое меркаванне выказаў міністр інфармацыі Ігар Луцкі на выніковай калегіі Мінінфарма. Акцэнт будзе зроблены на інтэрнэт-вяшчанні, працы ў сацыяльных сетках і месенджарах, тэлебачанні, друкаваных СМІ. Сёння адзін з найважнейшых кірункаў - праца ў Сетцы. Паводле слоў міністра, жнівень 2020-га паказаў: у нас ёсць свае магутнасці і рэзервы, у тым ліку - кадравыя, якія дазволілі выдужаць у няпросты час. Тэлебачанне - таксама магутны рэсурс, і добра спрацаваў у патрэбным інфармацыйным рэчышчы.

На пасяджэнні разгледзелі і прапановы аб змяненні працы рэгіянальнай прэсы. Раённыя СМІ плануюць падпарадкаваць альбо напроста аблвыканкамам, альбо стварыць холдынгі на базе абласных газет. Гэта дазволіць аптымізаваць выдаткі. Акрамя гэтага, асаблівая ўвага будзе нададзена працы прэс-служб.