Ігар Бузоўскі прапануе міністэрствам больш актыўна працаваць у сацыяльных сетках

12 августа 2015

Прэс-сакратарам міністэрстваў і ведамстваў неабходна больш актыўна працаваць у сацыяльных сетках. Такое меркаванне выказаў сёння намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Бузоўскі падчас навучальнага семінара. Паводле яго слоў, часта старонкі ў сацмедыя больш папулярныя, чым афіцыйныя сайты і парталы. Таму фармат работы трэба карэкціраваць. На вялікім форуме правялі некалькі майстар-класаў і прадэманстравалі рэйтынг найбольш папулярных старонак у сацсетках і іх мэтавую аўдыторыю. Гаварылі калегі і наконт адказнасці ў сваёй працы - менавіта ад прэс-сакратароў часта залежыць, як будзе пададзеная інфармацыя.

Ігар Бузоўскі, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі: "Выпрацоўка камунікацый, якія сёння дазваляюць вырашаць складаныя дзяржаўныя задачы, асабліва ў выбарны перыяд, падчас выбарнай кампаніі. Сёння асаблівую ролю набывае ўзаемадзеянне міністэрстваў, ведамстваў са сродкамі масавай інфармацыі. Сёння паказаць, расказаць, дакладна данесці інфармацыю магчыма толькі ў тым выпадку, калі адказнасць ёсць не толькі з боку СМІ, але і з боку службовых асоб, з боку людзей, якія з'яўляюцца праваднікамі гэтай інфармацыі".

Дзмітрый Мірончык, начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі: "Не прысутнічаць у сацыяльных сетках Міністэрства замежных спраў не можа, бо ўжо нават ёсць такі тэрмін,  як твіпламатыя. Таму мы даўно і актыўна прысутнічаем у сацыяльных сетках. Наконт гэтага можна меркаваць хаця б па тым факце, што літаральна нядаўна спіс нашых падпісчыкаў папоўніўся такімі імёнамі, як Джон Керы - дзяржсакратар ЗША і "Вікілікс".

Такія семінары праходзяць штогод. На гэты раз прэс-сакратары самі прапанавалі сустрэцца разам, каб падзяліцца вопытам працы ў Інтэрнэце.