Ігар Брыло пра стратэгію і тактыкі ў АПК: Паменшыць колькасць стратных гаспадарак, замацаваць кадры для працы і падрыхтавацца да пасяўной

14 февраля 2022

Паменшыць колькасць стратных гаспадарак, замацаваць кадры для працы на вёсцы і падрыхтавацца да пасяўной. Пра асноўныя задачы для Мінсельгасхарча  ў "Галоўным эфіры" распавёў профільны міністр Ігар Брыло. Што датычыцца слабых гаспадарак, за мінулую пяцігодку іх замест 500 стала 72. 


80 % тэхнікі гатова да пасяўной

Зараз увага аграрыяў - на праверцы машыннага парка і неабходнай колькасці запчастак да пачатку вясновых работ. 

Улічваючы высокі попыт на нашы тавары ў свеце, сёлета на экспарце харчавання Беларусі атрымаецца зарабіць больш чым 7 мільярдаў долараў.