Айчынная аграрная прамысловасць здольная накарміць не толькі беларусаў. Але свой рынак будзе галоўным арыенцірам для аграрыяў і перапрацоўшчыкаў у цяперашнім сезоне. Гэта заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Ігар Брыло ў праекце "Пытанне нумар адзін". Задаволіць усе харчовыя запыты нашых грамадзян - першарадная задача для АПК. І яна будзе выканана, упэўнены міністр, а значыць паліцы магазінаў не будуць пустыя. Цяперашні ажыятаж кіраўнік Мінсельгасхарча назваў штучным. Ён не мае пад сабой рэальных падстаў. Але пры гэтым усе айчынныя вытворцы могуць задаволіць павышаны попыт на асобныя групы прадуктаў.
Ігар Брыло: Цяперашні ажыятаж у беларускіх магазінах на асобныя групы прадуктаў штучны
26 марта 2022













