Ідэалагічны семінар прайшоў у Бабруйску

16 июня 2015

Імкненне павышаць узровень кваліфікацыі павінна стаць адным з прыярытэтаў у ідэалагічнай працы. Пытанні, якія хвалююць кожнага беларуса, у прыватнасці, у дачыненні працоўных умоў на прадпрыемствах абмяркоўвалі сёння   ў Бабруйску на абласным семінары ідэалагічнага актыву. Падтрымка імкнення павышаць узровень кваліфікацыі павінна стаць адным з прыярытэтаў у ідэалагічнай працы.  Такое меркаванне сёння выказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Бузоўскі. Акрамя таго, удзельнікі сустрэчы наведалі шэраг найбуйнейшых прадпрыемстваў райцэнтра, а таксама сацыяльныя аб'екты - музей і гарадскую паліклініку. І абмеркавалі з маладымі спецыялістамі ўмовы працы і адпачынку. Сёння падчас семінара прэзентацыі сваіх арганізацый прапанавалі "Белая Русь", БРСМ, Чырвоны Крыж і Беларускі саюз жанчын.