Ідэі беларускіх студэнтаў фарміруюць маладзёжную палітыку краіны

18 ноября 2014
Напярэдадні юныя інтэлектуалы сустрэліся з міністрам адукацыі. У сценах Белдзяржуніверсітэта больш за паўсотню студэнтаў з усіх рэгіёнаў дыскутавалі на самыя розныя тэмы - ад тэндэнцый у сучаснай адукацыі да падпісання чарговага пагаднення беларускіх ВНУ з міжнароднымі ўніверсітэтамі. У аўдыторыі за некалькі гадзін прагучала больш як 100 прапаноў па аптымізацыі адукацыі.

Разам з міністрам адукацыі і прадстаўнікамі самай маладзёжнай арганізацыі нашай краіны студэнты змаглі абмеркаваць і адзін з самых папулярных сёння праектаў - Сто ідэй для Беларусі.