Ужо з 1 студзеня беларусам пачнуць выдаваць ID- карты - замест пашпартоў - і біяметрычныя дакументы для паездак за мяжу 600 узораў новых дакументаў ужо перадалі ў аблвыканкамы. Там правераць карты і рабочыя месцы для інфармацыйнага ўзаемадзеяння ў рамках Беларускай інтэграванай сэрвісна-разліковай сістэмы.
Аляксандр Фабрысенка, намеснік начальніка ўпраўлення справамі Мінаблвыканкама:
"Зараз праходзяць вопыты эксплуатацыі гэтага сродку. У асноўным тэстуюць дзяржаўныя органы, якія здзяйсняюць дзяржаўныя паслугі і адміністрацыйныя працэдуры. Калі браць у прыватнасці ў разрэзе Мінскай вобласці, то гэта парадку паўтары тысяч рабочых месцаў. На сённяшні момант ужо палова рабочых месцаў гатова да прыняцця такіх дакументаў. З новага года ўжо будзе працаваць у поўным аб'ёме".
Цалкам перайсці на новыя дакументы ў Беларусі плануюць да 2030 года.
ID-карты замест пашпартоў пачнуць выдаваць з новага года
2 ноября 2020













