І.Петрышэнка: Меры, прынятыя па падтрымцы сямей, максімальна забяспечваюць сацыяльную абароненасць беларусаў

25 февраля 2019

Урад Беларусі выступае з прапановай даць магчымасць шматдзетным бацькам пры неабходнасці разблакіраваць сямейны капітал да дасягнення дзецьмі 18 гадоў. Аб гэтым у "Галоўным эфіры" расказаў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка. У інтэрв'ю шмат гаварылі аб дэмаграфіі. Размова ішла таксама і аб магчымым павелічэнні дапамог па доглядзе дзіцяці да 3 гадоў і аб ініцыятыве першай бясплатнай спробы ЭКА. Паводле слоў Ігара Петрышэнкі, меры, прынятыя ў нашай краіне па падтрымцы сямей, максімальна забяспечваюць сацыяльную абароненасць беларусаў.

Ігар Петрышэнка, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі:

"Тыя кірункі, якія даюць рэальны эфект, якія працуюць, трэба далей удасканальваць. Наш Прэзідэнт гаварыў, што на нашай тэрыторыі павінна пражываць мінімум 20-30 мільёнаў. І над гэтай праблемай мы актыўна працуем. Гэта і комплекс мер, ключавы аспект якога - жыллё".

Летась каля 8 тысяч шматдзетных сямей, што стаялі ў чарзе, атрымалі сваё жыллё. Сёлета змогуць вырашыць сваё кватэрнае пытанне 12 тысяч шматдзетных бацькоў. Паводле слоў намесніка прэм'ер-міністра Ігара Петрышэнкі, фінансавыя аспекты ўжо пралічаныя.

 

 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя