У Беларусі будуць максімальна развіваць добраахвотнае пенсіённае страхаванне, паведаміла міністр працы Ірына Касцевіч сёння ў Авальнай зале пасля прадстаўлення праграмы дзейнасці ўрада. За 20 гадоў толькі 4 % беларусаў адкладвалі сабе дадатковы даход на будучыню. Задача дзяржавы і ўрада на найбліжэйшыя 5 гадоў - забяспечыць пенсіённыя гарантыі, падтрымліваць сярэднюю пенсію на ўзроўні 40 % ад сярэдняй зарплаты па краіне, а таксама максімальна развіваць добраахвотнае пенсіённае назапашванне, каб павялічыць памер пенсій і забяспечыць годны ўзровень і якасць жыцця.
У Беларусі плануюць пашырыць і магчымасці для выкарыстання сямейнага капіталу. Яны датычацца будаўніцтва жылля і атрымання медпаслуг.













