І. Касцевіч: Праграма падтрымкі шматдзетных сем'яў будзе прадоўжаная да 2024 года

15 Мая 2019

Праграма падтрымкі шматдзетных - "Сямейны капітал" - будзе прадоўжаная да 2024 года. Аб гэтым сёння - у Міжнародны дзень сям'і - паведаміла міністр працы і сацабароны Ірына Касцевіч. Яна наведала сям'ю Кавалёвых, у якой выхоўваюцца 7 дзяцей.

Ірына Касцевіч, міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі: "Той указ, які быў прыняты ў 2015 годзе ў плане сямейнага капіталу, паказаў сваю эфектыўнасць. Колькасць шматдзетных сем'яў у нас расце. Па 2018-м годзе ў нас нарадзіліся больш як 20 тысяч дзяцей трэцімі і наступнымі. У структуры ўдзельная вага шматдзетных сем'яў расце. І сёння мы маем больш як 104 тысячы шматдзетных сем'яў".

З 2015 года па праграме "Сямейны капітал" адкрыта каля 68 тысяч дэпазітных рахункаў на суму каля 680 мільёнаў долараў.


Папулярныя

Рэкамендуемыя

Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя