І. Карпенка: Прэстыж прафесіі настаўніка ў Беларусі толькі расце

5 октября 2019

Аб тым, што прэстыж прафесіі настаўніка ў Беларусі толькі расце, заявіў і Міністр адукацыі Ігар Карпенка падчас урачыстага канцэрта, прысвечанага Дню настаўніка. Толькі сёлета да педагагічнага калектыву краіны далучыліся 4 з паловай тысячы маладых спецыялістаў.

Ігар Карпенка, Міністр адукацыі Беларусі: "Ужо некалькі гадоў запар мы больш бяром спецыялістаў на педагагічныя спецыяльнасці, больш з'явілася хлопцаў, сярэдні баль падняўся, тых, хто  паступае ў педагагічныя ВНУ, конкурс паднімаецца. Што немалаважна, хлопцаў прыйшло больш на педагагічныя спецыяльнасці. І самае галоўнае, што яны матываваныя на педагагічную прафесію".

Усяго ў галіне працуюць больш за 153 тысячы настаўнікаў.