Трыумфальнае вяртанне. Сёння на радзіму вярнуўся Ігар Бокій. Ён 16-разовы чэмпіён Паралімпійскіх гульняў.
Трыумфальнае вяртанне на радзіму
Нашага чэмпіёна сустракалі дома з хлебам і соллю. Плывец вярнуўся з Паралімпійскага Токіа з пяццю залатымі медалямі! Беларус стаў найлепшым на дыстанцыях 100 метраў на спіне і батэрфляем, на 50 метраў вольным стылем, 200 метраў комплексам і 400 метраў вольным стылем.
Гэта былі трэція Паралімпійскія гульні ў кар'еры атлета. Ён ужо задумваецца аб Парыжы! У Нацыянальным аэрапорце Мінск Ігара чакалі балельшчыкі, афіцыйныя асобы і, вядома ж, сям'я. Паралельна з узнагародамі спартсмен устанаўліваў сусветныя рэкорды.
Ігар Бокі - 16-разовы чэмпіён Паралімпійскіх гульняў
Зараз Ігара чакае невялікі адпачынак і аднаўленне. А далей хлопец пачне падрыхтоўку да чэмпіянату свету.













