H.O.G. Rally Minsk ізноў з размахам пройдзе ў Мінску

5 сентября 2017

Некалькі тысяч байкераў прыедуць на закрыццё мотасезона ў Беларусі. 16 верасня H.O.G. Rally Minsk ізноў пройдзе з размахам у сталіцы. Сёння арганізатары мерапрыемства распавялі падрабязнасці маштабнага свята. Жыхары і госці сталіцы змогуць убачыць не толькі парад легендарных матацыклаў, але і цэлае шоу з забаўнымі зонамі. Акрамя таго, сёння на прэс-канферэнцыі ДАІ абвясціла новаўвядзенні для будучых матацыклістаў. Уладзімір Каралёў пра самае актуальнае.

16 верасня больш за чатыры тысячы байкераў збяруцца ля Кургана Славы і праедуць да Палаца спорту. Там разгорнецца маштабнае свята. Фестываль занесены ў сусветны каляндар афіцыйных мерапрыемстваў "Харлі Дэвідсан". Арганізатары абяцаюць, такога ў СНД яшчэ не было.

Сяргей Каменеў, дырэктар мотасуполкі H.O.G. Расіі і СНД: "Сёлета з гасцей мы чакаем наведвальнікаў з Саудаўскай Аравіі, з Усходняй Еўропы, як і летась, з Вялікабрытаніі, з Італіі досыць шмат наведвальнікаў, каля 15 краін прыедуць".

Арганізатары абяцаюць, што мерапрыемства будзе цікавае не толькі аматарам матацыклаў. 15 забаўных зон - фантастычныя трукі на матацыклах, дрыфт-шоу, спаборніцтвы наймацнейшых атлетаў па функцыянальным мнагабор'і, а таксама выстава эксклюзіўных матацыклаў, якія існуюць у адзінкавым экзэмпляры. Прычым такой колькасці кастамных машын не было нават на галоўным мерапрыемстве "Харлі Дэвідсан" у Еўропе. Падчас правядзення мерапрыемства для гасцей фестывалю будзе ўведзены бязвізавы рэжым.

Сяргей Каменеў, дырэктар мотасуполкі H.O.G. Расіі і СНД: "Мы ў любым выпадку стымулюем развіццё турызму ў Беларусі. Гэта дае магчымасць людзям з неаслабнай цікавасцю прыязджаць ізноў і зноў. І таму кожны год нешта новае мы рыхтуем".

З'ехаць з мерапрыемства можна будзе проста на матацыкле. Ва ўсіх ахвотнікаў ДАІ прыме практычны іспыт на катэгорыю А1. Таксама сёння Дзяржаўтаінспекцыя заявіла аб узмацненні жорсткасці правіл прыёму іспыту для вадзіцеляў катэгорыі "А". Сярод новаўвядзенняў - практыкаванні "габарытная змейка", “манеўраванне ва ўмовах абмежаванай прасторы на час”. Новаўвядзенні ўвойдуць у сілу праз 6 месяцаў.

Аляксандр Цагельнік, намначальніка УДАІ МУС Беларусі: "Дадасца новы элемент - "габарытная змейка". Новы элемент "манеўраванне ва ўмовах абмежаванага часу" і элемент "рух на хуткасці (на другой перадачы) і прыпынак у вызначаным месцы перад стоп-лініяй".

Як растлумачылі ў ДАІ, падобныя манеўры не складаныя. Аднак кожны матацыкліст павінен умець аб'язджаць перашкоды і спрытна арыентавацца на вузкай дарозе, эмітуючы аб'езд у заторы. Як растлумачылі ў дарожнай міліцыі, нічога складанага, але трэба крыху налаўчыцца.

Сёння ў Беларусі зарэгістравана 415 000 матацыклаў і мотатранспарту. У ДАІ заяўляюць, што падобныя новаўвядзенні толькі ўзмацняць бяспеку на дарозе. А вось як паказала практыка, мотапарад у беларускай сталіцы таксама лічыцца адным з самых бяспечных: штораз доўгую калону байкераў суправаджае спецпадраздзяленне "Страла".