Густы туман мог стаць прычынай ДТЗ у вёсцы Бальшавік Мінскага раёна

28 декабря 2017

Вадзіцель-бяспраўнік не справіўся з кіраваннем аўтамабілем ВАЗ і сутыкнуўся з мачтай вулічнага асвятлення. Пасажыра з салона аўто вызвалялі ратавальнікі. Ён разам з вадзіцелем знаходзіцца ў рэанімацыі абласной бальніцы.