Гусакоў: Працуем над стапрацэнтна беларускім спадарожнікам, ён можа быць запушчаны ў 2025 годзе

25 января 2023

У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў найбліжэйшы час адкрыюць Цэнтр вірусалогіі. Зараз ідзе мантаж абсталявання. Паводле ацэнак, цэнтр будзе адным з лепшых у свеце, нашы спецыялісты будуць гатовыя да вытворчасці вакцын не толькі ад COVID-19 і грыпу, але і ад любых вірусаў. 

На новы ўзровень выйшлі і па распрацоўках у галіне мікраэлектронікі. Спецыялісты НДІ радыематэрыялаў заключылі дагавор на пастаўку мікрачыпаў на мільён долараў. 

Зараз наша навуковая школа працуе і над стапрацэнтна беларускім спадарожнікам. Усе дэталі - ад здымачнага абсталявання да электронікі - айчыннай вытворчасці. Ужо ў 2025 годзе магчымы вывад апарата ў космас.