Гуманітарны груз прыбыў у Беларусь з Кітая

17 апреля 2020
Гуманітарны груз з Пекіна прыбыў у Мінск. Літаральна гадзіну таму на ваенным аэрадроме ў Мачулішчах прызямліўся ваенны Іл-76. На борце - дапамога нашай краіне ад Кітая. Акрамя таго, частку грузу закупілі беларускія прыватныя кампаніі і дзяржпрадпрыемствы. Усяго   каля 30 тон:  экспрэс-тэсты, сістэмы дыягностыкі, лекі і сродкі індывідуальнай аховы. Даставіў груз тандэм - ваенныя лётчыкі і супрацоўнікі МНС.
 

Гэта ўжо другі гуманітарны борт з Кітая

У пачатку красавіка ў Нацыянальным аэрапорце Мінск сустракалі аэробус з Паднябеснай. Пры гэтым наша краіна таксама двойчы аказвала дапамогу Кітаю - у  студзені і лютым.