Гуманітарны груз з Беларусі дастаўлены ў Кіеў

12 июня 2018

Частка гуманітарнай дапамогі адгружанa на складах місіі Міжнароднага Чырвонага Крыжа ва ўкраінскай сталіцы. Астатнія тавары пройдуць на тэрыторыю Данецкай і Луганскай абласцей. МЗС Украіны выказаў падзяку нашай краіне за аказаную дапамогу. Спецгруз суправаджае і наша здымачная група. З Кіева рэпартаж Уладзіміра Каралёва.

Сонца і дождж сустракалі фуры МНС ва ўкраінскай сталіцы. Каля поўдня машыны прыехалі ў Кіеў. Прыкладна ў гэты ж час у горадзе на Дняпры пачалася і прэс-канферэнцыя, прысвечаная беларускай гуманітарнай місіі.

У 7:30 аўтакалона ў суправаджэнні экіпажа ДАІ прыбыла ў пункт пропуску "Новая Гута" для афармлення на беларуска-ўкраінскай мяжы.

Фуры вязуць самае неабходнае. Увесь 80-тонны груз узгоднены з украінскім бокам. Частка тавару - гэта прадукты. Мясныя кансервы, алей, крупы, цукар, пякарныя дрожджы і макаронныя вырабы. Гэтыя тавары сёння днём беларускія ратавальнікі адгрузілі на склады місіі Міжнароднага Чырвонага Крыжа. Тут будуць сфарміраваныя прадуктовыя наборы для амаль 2,5 тысяч чалавек. Яны будуць дастаўлены на непадкантрольныя Украіне тэрыторыі, каб раздаць гэта мясцоваму насельніцтву.

Астатнюю частку грузу ратавальнікі даставяць на тэрыторыю Данецкай і Луганскай абласцей. Гэта сотні камплектаў вучнёўскай мэблі, шафы для дакументаў. А таксама каля 90 халадзільнікаў. Мяркуецца, што груз прыбудзе да месца прызначэння ў чацвер.

Заўтра раніцай калона прадоўжыць свой рух, беларуская гуманітарная дапамога прыбудзе ў Харкаў. За дзень машыны МНС павінны пераадолець адлегласць амаль 500 км. А ўжо ў Харкаве груз будзе паасобны і пройдзе ў гарады Краматорск і Севераданецк у Данецкую і Луганскую вобласці.