Гуманітарны груз з Беларусі прыбыў у Эквадор

2 июня 2016

50 тон дапамогі ад Беларусі дастаўленыя за акіян. Гуманітарны груз з усім неабходным на борце прыбыў у Эквадор, які аднаўляецца пасля разбуральнай стыхіі. Краіне дапамагаюць усім светам. Беларусь накіравала ў пацярпелыя ад землетрасення правінцыі палаткі, коўдры, перасовачныя электрастанцыі, раскладныя ложкі і многае іншае, у чым маюць патрэбу людзі гэтай краіны. Нагадаем, 16 красавіка, з-за ўдару стыхіі тут загінулі больш як 600 чалавек, тысячы сем'яў засталіся без прытулку. Гуманітарны дэсант суправаджае і наша здымачная група. З Манта рэпартаж Аляксандра Смірнова (відэа).