Гуманітарную дапамогу Украіне прывязуць аўтамабілі беларускіх ратавальнікаў

5 мая 2017

Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Украіне. Аб гэтым паведаміў Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка яшчэ 26 красавіка падчас сустрэчы з Пятром Парашэнкам. Дастаўку грузу, паводле пастановы Саўміна, арганізуе МНС, а шэраг кампаній краіны прадаставіць тавар. Прывязуць дапамогу ў Кіеў аўтамабілі беларускіх ратавальнікаў. Пры садзейнічанні МЗС, гуманітарную дапамогу перададуць місіі Міжнароднага Чырвонага Крыжа. Пасля размяркуюць сярод насельніцтва, якое пацярпела ў выніку канфлікту на ўсходзе Украіны. Сродкі для дабрачыннай місіі вылучае Мінфін з рэспубліканскага бюджэту. Агульная сума грузу складзе больш за сто тысяч рублёў.

Віталь Навіцкі, афіцыйны прадстаўнік МНС Беларусі: "Гэта тавары сапраўды самай першай неабходнасці. Прадукты харчавання, мясныя кансервы, крупы, цукар, алей, сродкі гігіены. Зразумела, мы знаходзімся ў цесным кантакце з прадпрыемствамі, якія будуць адгружаць тавары. Частка каштоўнасцяў будуць з дзяржаўнага матэрыяльнага рэзерву. Мы, вядома ж, знаходзімся ў кантакце і з памежнымі, і мытнымі службамі для таго, каб забяспечыць максімальна хуткую дастаўку грузу".

У МНС Беларусі дастаткова шырокі вопыт у аказанні гуманітарнай дапамогі, за апошнія 18 гадоў праведзена каля 40 аперацый. Украіне дапамога будзе аказаная ўпершыню.